Ірацкія лідэры даслалі прадстаўнікоў на перамовы з Ас-Садрам

БАГДАД. Дэлегаты Нацыянальнай канфэрэнцыі ў Іраку даслалі прадстаўнікоў у горад Нэджэф, каб заклікаць рэлігійнага лідэра Муктаду Ас-Садра спыніць баі супраць амэрыканскіх і ірацкіх сілаў. Тым часам за апошнія суткі ў Іраку загінулі каля 20 чалавек і былі параненыя больш за 100.