Паўночная Карэя ня хоча рыхтавацца да перамоваў 16 жнівень 2004, 17:16 СЭЎЛ. Улады Паўночнай Карэі заявілі, што ня будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы да шасьцібаковых перамоваў наконт паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Яны зьвінавацілі ЗША ў вельмі варожай палітыцы, якая нібыта разбурыла магчымасьць для перамоваў.