Рэфэрэндум у Венесуэле адносна даверу прэзыдэнту

КАРАКАС. У Венесуэле адбываецца сёньня рэфэрэндум адносна даверу прэзыдэнту Уга Чавэсу. Рэфэрэндум ладзіцца з ініцыятывы апазыцыі, якая абвінавачвае Чавэса у разбурэньні эканомікі і схільнасьцях да дыктатарства. Учора былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр, які з’яўляецца адным з міжнародных назіральнікаў, сказаў, што спадзяецца, што рэфэрэндум адбудзецца бяз інцэндэнтаў.