Турэцкія ўлады вінавацяць у замахах курдаў

АНКАРА. Турэцкая паліцыя абвінаваціла сёньня ваяўнікоў былой Курдскай рабочай партыі ў арганізацыі выбухаў у двух стамбульскіх гатэлях, у выніку якіх загінулі два чалавекі, у тым ліку грамадзянін Ірану. Улады Турэччыны абвінавачваюць Курдскую рабочую партыю, а таксама арганізацыі, якія ўзьніклі пасьля яе распаду, ў сьмерці 35 тысячаў чалавек, якія загінулі цягам 20 гадоў змаганьня турэцкіх курдаў за стварэньне ўласнай дзяржавы.