"Хартыя 97" паведамляе пра рэфэрэндум

МЕНСК. Інтэрнэт-старонка руху “Хартыя-97”, са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, паведамляе, што ў бліжэйшы час будзе абвешчана аб правядзеньні рэфэрэндуму ў справе падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле “Хартыі”, рэфэрэндум адбудзецца адначасова з выбарамі ў палату прадстаўнікоў – 17 кастрычніка.