Старшыня грамадзкае рады па аднаўленьню Чачэніі Алу Алханаў зьвярнуўся да Расеі па дапамогу

МАСКВА. Старшыня грамадзкае рады па аднаўленьню Чачэніі Алу Алханаў сёньня зьвярнуўся да Рады фэдэрацыі Расеі з прозьбай пра дапамогу. Алханаў лічыцца фаварытам расейскага ураду на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных у Чачэніі на 29 жніўня. У сваім выступе Алханаў адзначыў, што бязпрацоўе і нястача штурхаюць людзей у крымінальныя групоўкі. Бязпрацоўе у Чачэніі, паводле Алханава, дасягае 76 працэнтаў, у тым часе Чачэнія атрымала толькі 20 працэнтаў фінансавай дапамогі, вылучанай Расеяй. Алханаў таксама паведаміў, што зь ліку 88 000 заяваў адносна кампэнсацыі за разбураныя жытлы, задаволеныя толькі 8 000.