На ўсясьветных біржах сыравіны цана сырой нафты застаецца на ўзроўні прынамсі 44 даляраў за барэль (гэта прыкладна 159 літраў).
На думку экспэртаў цяперашні скачок цэнаў выкліканы перасьцярогамі зьніжэньня паставак з прычыны нестабільнасьці нафтавага экспарту Іраку і фінансавых праблемаў расейскай кампаніі “ЮКАС”. Прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі краінаў –экспарцераў нафты заяўляюць пра гатоўнасьць павялічыць здабычу, каб зьбіць цану. Рост нафтавых цэнаў выклікае падзеньне біржавых каціровак амэрыканскіх кампаніяў.