Данія: справа аб зьдзеках зь вязьняў

КАПЭНГАГЕН. У Даніі заведзена крымінальная справа супраць афіцэра ўзброеных сілаў, якога вінавацяць у зьдзеках зь вязьняў у Іраку. Капітану Аннэмэтэ Гомэль, якая служыла на дацкай вайсковай базе ў Іраку, выстаўленыя вінавачаньні ў слоўных абразах палонных і пазбаўленьні іх вады й ежы. Абвінавачаная цьвердзіць, што ўва ўсіх дзеяньнях кіравалася ўстаноўленымі правіламі.