Статую Свабоды ізноў можна наведваць

НЬЮ-ЁРК. Статуя Свабоды будзе ізноў адкрытая для наведнікаў – упершыню пасьля тэракту 11 верасьня 2001 году. Нельга наведваць толькі вянец статуі. Помнік быў зачынены амаль тры гады дзеля бясьпекі. Працы дзеля умацаваньня бясьпекі каштавалі болей за 30 мільёнаў даляраў – гэтая сума была сабраная з ахвяраваньняў.