Малавядомая групоўка абвесьціла сябе адказнай за выбухі каля храмаў

БАГДАД. Учора ірацкі ўрад абвінаваціў аднаго зь лідараў Аль-Кайды Абу Мусаба аль-Заркаві ў сэрыі бомбавых нападаў блізу хрысьціянскіх цэркваў. Ахвярамі гэтых нападаў сталі 10 чалавек у Багдадзе й паўночным горадзе Масул. Аль-Заркаві адмаўляе сваю далучнасьць да выбухаў. Толькі адна малавядомая групоўка, “Камітэт па плянаваьні і выкананьні”, узяла на сябе адказнасьць за выбухі каля храмаў. Пра гэта паведамляецца у сеціве, але дакладнасьць інфармацыі невядомая.