Ізраіль плянуе пашырэньне паселішча на Заходнім беразе Ярдану

ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю зацьвердзіў плян пашырэньня аднаго з найбольшых габрайскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану – Маале Адумім. Там мяркуецца пабудаваць жытло для яшчэ дзьвюх тысяч чалавек. Таксама сёньня на Заходнім беразе прайшла маніфэстацыя палестынцаў, якія выказалі падтрымку лідэру Палестынскай аўтаноміі Ясіру Арафату. У горадзе Газа пяць узброеных палестынцаў узялі штурмам шпіталь і застрэлілі пацыента-араба, падазраванага ў супрацоўніцтве з ізраільскімі спэцслужбамі.