Сьвятлана Курс, Менск Кароткае беларускае лета ў зэніце. Вакацыі ў школах. Дзяцей і падлеткаў збольшага вывезьлі на адпачынак. Але на гарадзкіх вуліцах бавяцца сотні тысяч дзяцей, якім паехаць няма куды альбо няма як. Як яны праводзяць свой час, у што гуляюць, як зьмяніліся дзіцячыя гульні на працягу 20 ст., дасьледавала наша карэспандэнтка.
Сонечная раніца ў менскім двары. Малыя дзеці корпаюцца ў бруднаватым пяску, зьяжджаюць з паламанай горкі, залазяць на вышчарбленую сталёвую лесьвічку. Іхныя мамы ажыўлена размаўляюць, зрэдку гледзячы, ці чаго ня сталася чаго зь дзецьмі. Малыя самі выдумляюць сабе гульню.
Большыя дзеці й падлеткі гэтаксама аддадзеныя на ўласную волю, бавяцца як умеюць.
(Дзяніс, 9 год: ) “Люблю пабегаць вакол школы, на чарэшнях палазіць. Гуляем у “суп кіпіць”, хованкі, у кіча гуляем. Гэта каўчук. Яго кідаеш, а ён вельмі хутка падымаецца. Ад зямлі. Яго трэба злавіць. Калі не злавіў, табе гол”.
(10-гадовыя Іван і Валерык: ) “На рэчцы плаваем. Я хаджу з мамай у лес, купаемся, катаемся на роварах. У “Дваццаць адзін гуляем”, у “Квадрат”, кідаеш мяч у кола, калі адбіваюць, калі мяч патрапіць у тваю зону, то табе гол”.
(Міша, 11 год: ) “У футбол гуляем, у даганялкі, у бадмінтон і валейбол”.
Гульні дзяўчынак менш спартовыя. Яны нешта ціха абмяркоўваюць на лавачцы. Ніхто ня скача пад скакалку альбо ў клясыкі, не гуляе ў лялькі.
(Паліна: ) “Я ня вельмі ўмею на скакалцы, але ў мяне ў клясе дзяўчынкі практычна ўсе умеюць”.
(Карэспандэнтка: ) “А ў лялькі ты любіш гуляць?”
(Паліна: ) “Трошкі.”
А вось Русаліна любіць гуляць у лялькі.
(Русаліна: ) “Я гуляю ў Барбі.”
Дзяўчынак радзей адпускаюць гуляць адных, чым хлопчыкаў. Вось і баба Тоня з унучкай ціхмяна кормяць галубоў.
(Баба Тоня: ) “Мае дзеці таксама гадаваліся ў вёсцы. Езьдзілі на конях, буракі палолі, давалі многа сотак, памагалі бабулі. Брудныя былі ўсе, усе займаліся сельскай гаспадаркай. Ня тое, што цяпер.”
(Карэспандэнт: ) “А цяпер што?”
(Баба Тоня: ) “А цяпер што? Галубоў кормяць.”
(Даша: ) “Я люблю гуляць з сяброўкай Таняй. Малюем клясыкі на асфальце й гуляем. Ну, бывае, што мы падбіваем бляшаначкі, але бабулі нам гэта забараняюць.”
(Карэспандэнт: ) “А чаму?”
(Баба Тоня: ) “Ну нельга ж займацца такім. Выхоўваем. Што ж рабіць?”
Дарослыя не ўхваляюць, калі дзяўчынка шуміць, гуляе ў брудныя гульні. Пажадана, каб гарадзкая дзяўчынка заўсёды была чысьценькай і прыстойнай. “Гэта элемэнт сялянскае культуры”, цьвердзіць этнасоцыяпсыхоляг Павел Урбановіч, – “хай мы грэбліся з курамі, але яна будзе паненкай”.
У Беларусі мала карэнных гараджанаў. Здаецца, што колішнія вяскоўцы глядзяць на гульні сваіх гарадзкіх дзяцей зь нейкай зайздрасьцю і нават крыўдаю. У іх гаворыць пакрыўджанае дзіця. Бо ў 20 стагодзьдзі цэлыя пакаленьні беларусаў ня мелі нармальнага дзяцінства – з цацкамі й спартовым ладункам.
Гаворыць Алена Хурсевіч, колішні гісторык КПСС, 63 гады.
(Хурсевіч: ) “Пасьля вайны не было калі гуляць. Дровы пілавала, градкі палола. Адна кніжка была на ўсё сяло. Бабулі памагалі сьвіней пасьвіць. Зранку ўстанеш, на купіне сядзіш, ногі ад холаду чырвоныя, а нашы сьвіньні бульбу варочаюць. Цяпер такога дзяцінства няма. Мне б такое дзяцінства. Гуляюць дзеці…
Найгоршыя ўспаміны ў 80-гадовай жанчыны, якая прадставілася як Кедрычыха. Спн. Кедрычыха дагэтуль непісьменная.
(Кедрычыха: ) “Ой, ня буду й казаць. Дзяцінства ў мяне не было. Я была сіратой. Жыла ў дзядзінай. Страшная была жызьня. Не. Ня буду ўспамінаць”.
Бадзёрыя дворніцы Валянціна і Тацяна згадваюць гульню ў клёка і лічылачкі.
(Валя: ) “У клёка гулялі! Адрэзаная такая палка, ставяць яе мэтраў за пяць на зямлю, ставіш рысу. А іншымі палкамі на мэтар даўжынёй зьбіваеш. У лапту гулялі”.
(Карэспандэнт: ) “А ці памятаеце якую лічылачку?”
(Валя: ) “Кую, кую ножку, паеду ў дарожку… На залатым крыльцы сядзелі цар, царэвіч, кароль, каралевіч… Уга!”
Баба Рэня ў дзяцінстве пасьвіла куранят, а цяпер пасьвіць 4-гадовую ўнучку.
(Баба Рэня: ) “Куранят глядзелі. Ну, але гуляць мы гулялі. У лапту. Луг быў вялікі, усе дзеці там, мяча не відаць, так ужо цёмна, а мы гуляем. Чым адрозьніваецца нашыя гульні ад гульняў цяперашніх дзяцей? Мы гулялі ўсёй вуліцай. Такога не было – сябрую толькі з табой, а больш ні з кім. А цяпер як: калі я з кімсьці сябрую, то ніхто да нас не падыходзь”.
Бабуля сумуе па колішнім калектывізьме. Згадвае, як дзеці ў вёсцы Краснае цэлай хеўраю хадзілі латашыць сады.
(Баба Рэня: ) “Стораж за намі. А мы ад стоража… Бегма беглі. Таму, можа, і здаровыя былі. А дзеці мае гулялі ў пікара, на ровары каталіся. А вось унучкі… Гэтая з кампутарам гуляе”.
(Карэспандэнт: ) “А як жа цябе завуць?”
(Дзяўчынка, 4 гады: ) “Насьця!”
(Карэспандэнт: ) “Што ты ўмееш рабіць з кампутарам?”
(Насьця: ) “Разукрашваць!”
Беларусь пакуль не закранула дзіцячая кампутараманія, ад якой пакутуюць дзеці й іхныя бацькі ў больш разьвітых краінах. Пакуль рэгулярны доступ да кампутара мае прыкладна кожнае дзясятае дзіця. Ня ўсе сем’і могуць набыць і гульнёвую прыстаўку. Псыхоляг-практык Людміла Яноўская цьвердзіць, што ў Беларусі пакуль невядомыя факты фактаў вострага расстройства псыхікі дзіцяці з-за злоўжываньня кампутарам або тэлевізіяй.
Навуковец Алесь Лозка – аўтар паважнага фаліянта “Беларускія народныя гульні” – апавядае, што некалі беларусы мелі багатую гульневую традыцыю.
(Лозка: ) “Больш за паўтысячы назваў. Зімовыя гульні: яшчур, крутарга альбо калаўрот, цот і арэшак. Вясновыя гульні: вешалі калодку, вялі карагоды, крывы танок ці лука, проса, каноплі, мак. Гулялі ў біткі. Скакалі на дошках, арэлі рабілі. Гульні зь бегам, лоўляю і пошукам: плюшч, плюшчанка. Гульні з кіданьнем: пекар, пікар”.
(Карэспандэнт: ) “А якая-небудзь зь беларускіх гульняў магла б перарасьці у нацыянальны від спорту?”
(Лозка: ) “У нас былі нейкія свае віды барацьбы. “Боркамі” называлі. Бразілія хоча ўключыць у пералік алімпійскіх відаў спорту стральбу з рагатак. Ды ў нас рагатка гэтая ўсім вядомая. Мы б гэтую ідэю падтрымалі”.
Рагатка адышла ў нябыт, выціснутая цацачнай зброяй. Там жа апынуліся біткі, бабкі, гульня ў шарыкі й капейкі. Дый капеек больш няма. Беларускія дзеці на вуліцах Менска ня ведаюць ніводнай з гульняў, у якія гулялі іхныя дзяды й бацькі. А яшчэ малыя менскія дзеці ня ўмеюць гаварыць па-беларуску. Традыцыя мовы й традыцыя гульні зьмяніліся. Іх замянілі – менская расейская гаворка ды інтэрнацыянальныя гульні, у якія гуляюць дзеці па ўсім сьвеце.