У Афінах адчынілася Алімпійская вёска

АФІНЫ. У сталіцы Грэцыі сёньня адчынілася Алімпійская вёска, якая прыме 16 тысяч удзельнікаў летніх Алімпійскіх гульняў. Комплекс, які разьмешчаны за 15 кілямэтраў ад цэнтру Афін, абгароджаны двайным мурам і знаходзіцца пад аховай сотняў паліцыянтаў. Алімпійская вёска абсталяваная паводле апошніх дасягненьняў тэхнікі і уключае ў сябе басэйны, тэатры, рэстараны і дыскатэкі. Алімпійскія гульні адкрыюцца 13 жніўня.