У Багдадзе ад выбуху бомбы загінулі 68 чалавек

БАГДАД. Ад выбуху бомбы каля паліцэйскага пастарунку ў ірацкім горадзе Бакуба загінулі прынамсі 68 чалавек і былі параненыя ня меней за 56 чалавек. Паводле ірацкай паліцыі, бомбу выбухнуў у машыне тэрарыст-самагубца. Сёньня у Іраку былі забітыя двое вайскоўцаў з міжнародных вайсковых сілаў Іраку у правінцыі Аль-Анбар.