ЗША перадалі Францыі чатырох вязьняў Гуантанама

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты перадалі Францыі чатырох зьняволеных, утрымліваных на амэрыканскай вайсковай базе ў Гуантанама. Усе чатыры – францускія грамадзяне, захопленыя ў Аўганістане. Яны маюць стаць перад судом у Францыі. У турме на базе ў Гуантанама звыш двух гадоў без суду й сьледзтва ўтрымліваюцца блізка 600 чалавек, падазраваных у прыналежнасьці да талібаў або “Аль-Кайды”.