У Гомелі ідзе суд над 9 выкладчыкамі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны

У Гомельскім абласным судзе сёньня распачаўся судовы працэс над кіраўнікамі і выкладчыкамі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны. У хабарніцтве абвінавачваюцца дзевяць чалавек, у тым ліку два прарэктары. Сьледзтва сьцьвярджае, што агулам супрацоўнікі ўнівэрсытэту атрымалі ад бацькоў абітурыентаў у якасьці хабару 150 тысячаў даляраў.