Дэмакраты ЗША пачынаюць зьезд

БОСТАН. Сёньня ў Бостане пачынаецца зьезд Дэмакратычнай партыі ЗША. Чакаецца, што ў ходзе чатырохдзённых паседжаньняў у якасьці кандыдатаў на пасады прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта будуць афіцыйна зацьверджаныя Джон Керы й Джон Эдвардз. Для ўдзелу ў зьезьдзе зьехаліся пяць тысяч дэлегатаў і па 15 тысяч гасьцей і журналістаў.