Лэнс Армстранг шосты раз выйграў "Тур дэ Франс"

ПАРЫЖ. Амэрыканец Лэнс Армстранг стаў пераможцам завершанай учора на Элісэйскіх палёх штогадовай велагонкі “Тур дэ Франс”. 32-гадовы тэхасец – першы раварыст, якому ўдалося трыюмфаваць на “Тур дэ Франс” шэсьць разоў.