Пакістан: напад на сэмінарыю 24 ліпень 2004, 18:08 ІСЛАМАБАД. У пакістанскім горадзе Карачы ўчынены напад на адну з найбольш вядомых ісламскіх духоўных сэмінарыяў. Паблізу будынку выбухнула замінаваная машына. Пры выбуху адзін супрацоўнік сэмінарыі загінуў, сем былі параненыя.