Выбух і пажар на шахце ў Данбасе

ДАНЕЦК. Ня менш за 25 чалавек загінулі пры выбуху й пазьнейшым пажары на шахце “Красналіманская” ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Дзесяць гарнякоў змаглі ўратавацца, лёс яшчэ адзінаццаці чалавек пакуль што не вядомы. Выбух мэтану на шахце здарыўся ўчора позна ўвечары. Дасюль на месцы здарэньня працягваецца моцны пажар.