Новы кабінэт міністраў у Эгіпце

КАІР. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак прызначыў новы кабінэт міністраў у складзе 35 чалавек. Новым прэм’ерам абраны Ахмэд Назіф, былы міністар камунікацый. Яны папярэднік Афэд Абэйд пакінуў сваю пасаду ў пятніцу. Гэта ўжо сёмы ўрад ў Эгіпце ў часе 22-гадовага кіраваньня Хосьні Мубарака. 14 новых чальцоў ўраду не ўваходзілі ў склад старога кабінэту.