Замежныя кампаніі засьцерагаюцца ўкладваць грошы ў аўганскую эканоміку

ВАШЫНГТОН. Кіраўнікі міністэрстваў фінансаў ЗША і Аўганістану гавораць пра тое, што нягледзячы на паступовае аднаўленьне Аўганістану, замежныя кампаніі засьцерагаюцца ўкладваць інвэстыцыі ў аўганскую эканоміку з прычыны праблемаў бясьпекі. Амэрыканскі міністар фінансаў Джон Сноў заявіў, што праблема бясьпекі ў Аўганістане застаецца асноўнай. Аўганскі міністар Ашраф Гані назваў сярод пагрозаў ў Аўганістане незаконны выраб і гандаль наркотыкамі і тэрарызм.