Паласа Газы: ізраільскія вайскоўцы забілі сем палестынцаў

БЭЙТ-ХАНУН (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Падчас жорсткіх сутычак у гэтым горадзе на поўначы Паласы Газы ізраільскія вайскоўцы забілі сёньня як найменей сем палестынцаў. Сярод забітых – трое палестынскіх ваяўнікоў і 35-гадовая жанчына. Ізраільскія вайсковыя аддзелы ўжо 10 дзён праводзяць апэрацыі ў горадзе Бэйт-Ханун, адкуль палестынцы самаробнымі ракетамі абстрэльваюць памежныя ізраільскія гарады.