Арганізацыя Эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця крытыкуе Расею у сувязі з сытуацыяй з “ЮКОС”

ПАРЫЖ. Арганізацыя Эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця сёньня абвінаваціла Расею ў “выбарачнай правапрымяняльнай дзейнасьці” у дачыненьні да нафтавай кампаніі “ЮКОС”. Арганізацыя заяўляе, што юрыдычныя абвінавачаньні, выстаўленыя “ЮКОСу”, маглі быць выстаўленыя супраць сотні расейскіх кампаній і мільёнаў грамадзянаў. Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця лічыць, што Крэмль павінен рэфармаваць дзяржаўныя установы, уключна з судовымі і праваахоўнымі структурамі з тым, каб змагацца з адвольным выкарыстаньнем ўлады дзяржавай. Сёньня заканчваецца прызначаны тэрмін выплаты падатковай запазычанасьці кампаніі за 2000 год памерам ў 3 мільярды 400 мільёнаў даляраў. Былы кіраўнік канцэрну “ЮКОС” Міхаіл Хадаркоўскі гатовы саступіць свой пакет акцый кампаніі наўзамен вырашэньня сытуацыі вакол падатковага доўгу, паведаміла сёньня брытанская газэта "Файнэншл таймс”.