Ірак: забітыя 5 вайскоўцаў урадавых сілаў

БАГДАД. Ня менш за пяць вайскоўцаў ірацкіх урадавых сілаў забітыя й пяць параненыя ў ходзе ўзброенага нападу на блёкпост на поўдні ад Багдаду. Ад ранаў памёр амэрыканскі марскі пяхотнік, паранены ўчора ў правінцыі Анбар на захадзе Іраку. Вайскоўцы ЗША выявілі ў Іраку падпольную фабрыку, у якой вырабляліся выбуховыя прыстасаваньні. Паведамляецца, што фабрыка знаходзілася на поўдні Іраку. Таксама на поўдні Іраку сёньня падарваны нафтаправод. У выніку экспарт нафты зьменшыўся ўдвая.