Амэрыканскія салдаты атрымаюць вакцыны ад антраксу і воспы

ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны Злучаных Штатаў плянуе пашырыць забесьпячэньне вайскоўцаў, разьмешчаных у Паўдзённай Карэі вакцынамі ад антраксу і воспы. Намесьнік міністра Пол Вулфавіц выступіў сёньня з адпаведнай пісьмовай заявай.