НАТО дапаможа ірацкаму ўраду

СТАМБУЛ. Лідэры краін НАТО на саміце ў Стамбуле пастанавілі дапамагчы часоваму ўраду Іраку ў стварэньні й навучаньні ірацкіх сілаў бясьпекі. Краіны НАТО таксама павялічаць колькасьць сваіх войскаў у Аўганістане напярэдадні прызначаных там на верасень агульных выбараў.