Эўразьвяз павітаў новага прэзыдэнта Сэрбіі Борыса Тадзіча

БЯЛГРАД. Эўрапейскі Зьвяз павітаў перамогу Борыса Тадзіча на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі. Тадзіч заявіў, што будзе спрыяць збліжэньню Сэрбіі з Эўразьвязам і НАТО, а таксама дакляраваў супрацоўніцтва сваёй краіны зь Міжнародным трыбуналам у справах ваенных злачынстваў.