Кіраўнік ураду Пакістану падаў у адстаўку

.ІСЛАМАБАД. Прэм’ер-міністар Пакістану Зафарула Хан Джамалі падаў у адстаўку. Сёньня ж на экстрэннай нарадзе кіруючай ў Пакістане партыі Ісламская Ліга Джамалі назаве імя свайго пераемніка. Прычыны адстаўкі не агалошваюцца, аднак экспэрты адзначаюць, што ў апошнія месяцы дачыненьні паміж прэм’ерам і прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам сталі заўважна напружанымі.