Брытанскія маракі вяртаюцца дадому

ТЭГЕРАН. Іран вызваліў васьмёх брытанскіх маракоў, затрыманых іранскімі памежнікамі. Маракі перададзеныя брытанскім дыпляматам і цяпер накіроўваюцца дадому. Тэгеран прызнаў, што тры брытанскія патрульныя катэры апынуліся ў панядзелак у тэрытарыяльных водах Ірану выключна праз памылку.