Грузія прыпыніла 48-гадзінны ўльтыматум Паўднёвай Асэтыі

ТБІЛІСІ. Грузія часова прыпыніла дзеяньне ўльтыматуму, выстаўленага напярэдадні ўладам Паўднёвай Асэтыі. Тбілісі патрабуе ад Цхінвалі цягам 48 гадзін знайсьці й перадаць грузінскаму боку вінаватых у інцыдэнце, у выніку якога раненьні атрымала жыхарка грузінскага сяла Эрэдві Цхінвальскага рэгіёну. Таксама сёньня Грузія панфармавала пра арышт трох грамадзянаў Расеі – асэтынаў з паходжаньня. Грузінскія ўлады вінавацяць іх у шпіёнскай дзейнасьці.