Гельмут Коль супраць абнародаваньня дасье "Штазі" на яго

ЛЕЙПЦЫГ. Федэральны суд у Лейпцыгу пастанавіў, што могуць быць абнародаваныя пэўныя дадзеныя ўсходненямецкай сакрэтнай паліцыі “Штазі”, датычныя былога канцлера Нямеччыны Гельмута Коля. “Штазі” шпіёніла за грамадзянамі Усходняй Нямеччыны, а таксама стварала дасье на палітычных дзеячаў Заходняй Нямеччыны. Гельмут Коль, які цягам 4 гадоў выступаў супраць абнародаваньня дасье “Штазі” на яго, заяўляе, што такім чынам парушаецца ягонае права на прыватнае жыцьцё.