У Горадні адбылася вечарына, прысьвечаная Васілю Быкаву

Сяргей Астраўцоў, Горадня
Сёньня ў гарадзенскай гарадзкой філіі Таварыства беларускай школы адбылася вечарына, прысьвечаная народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву, які 24 гады жыў і працаваў у Горадні. Пра пісьменьніка ўспаміналі заслужаны настаўнік Беларусі Апанас Цыхун і прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту Аляксей Пяткевіч, якія добра яго ведалі. Старшыня дэмакратычнай арганізацыі вэтэранаў Мікалай Мельнікаў паведаміў, што вэтэраны напрыканцы месяцу маюць адчыніць музэйны пакой, прысьвечаны творчасьці Васіля Быкава.