Міліцыянты затрымалі актывіста руху “Зубр”

Любоў Лунёва, Менск
У Менску міліцыянты затрымалі актывіста моладзевага руху “Зубр” Аляксандра Апраліча. Ён раздаваў мінакам інфармацыйныя ўлёткі пра галадоўнікаў, справы Міхаіла Марыніча і Валерыя Леванеўскага. Аляксандра Апраліча ўтрымліваюць у аддзеле міліцыі Савецкага раёну Менску.