Ракетны абстрэл у Наблусе

НАБЛУС. На Заходнім беразе Ярдану ў выніку ізраільскага ракетнага ўдару забітыя два палестынцы, у тым ліку, праўдападобна, адзін зь мясцовых лідэраў групоўкі “Брыгады мучанікаў Аль-Аксы” Халіл Марсуд. Яшчэ тры чалавекі параненыя. Ізраільская армія адмовілася камэнтаваць гэтую інфармацыю.