Іран адмаўляецца выконваць патрабаваньне Эўразьвязу спыніць будаўніцтва атамнага рэактара

ТЭГЕРАН. Іран адмаўляецца выконваць патрабаваньне Эўразьвязу спыніць будаўніцтва атамнага рэактара на цяжкай вадзе ў горадзе Арак. Пра гэта заявіў іранскі міністар замежных справаў Камаль Харазі. (Харазі) "Да Ірану трэба паставіцца сур’ёзна. Іран мае сілу й яго трэба прызнаць адказным удзельнікам Атамнага клюбу, гэта непазьбежна. Іран не адмовіцца аб свайго права выкарыстоўваць атамную энэргію ў мірных мэтах , гэтак жа як і ад права пастаўляць ядзерная паліва на электрастанцыі,” -сказаў кіраўнік МЗС Ірану Камаль Харазі .Тэгеран сьцьвярджае, што пры дапамозе рэактара будзе атрымліваць радыеактыўныя матэрыялы толькі для мэдычных патрэбаў ды іншых дасьледчых праграмаў. Аднак экспэрты МАГАТЭ выказваюць заклапочанасьць тым, што рэактар можа быць выкарыстаны для вытворчасьці ядзернай зброі. Краіны “вялікай васьмёркі” на нядаўнім саміце ў ЗША заклікалі Іран падрабязна паінфармаваць МАГАТЭ пра свае ядзерныя праграмы