У Вэнэсуэле могуць быць праведзеныя датэрміновыя выбары

КАРАКАС. У Вэнэсуэле могуць быць праведзеныя датэрміновыя парлямэнцкія выбары, калі насельніцтва выкжацца за гэта на рэфэрэндуме 15-га жніўня. Апазыцыя ўжо сабрала дастатковую колькасьць подпісаў за правядзеньне ўсенароднага апытаньня. Цяперашняга прэзыдэнта Вэнэсуэлы абвінавачваюць у падаўленьні апазыцыі і ўсталяваньні аўтарытарнага рэжыму.