Лідэры прадпрымальніцкага руху Беларусі наведалі галадоўнікаў

Прадпрымальнікі заявілі аб падтрымцы дэпутатаў. Яны прынялі рашэньне арганізаваць 17 чэрвеня акцыю пратэсту — рэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў.

На страйку разам з эканамічнымі патрабаваньнямі высоўваюцца і палітычныя. Прадпрымальнікі выступаюць супраць трэцяга тэрміну прэзыдэнта і адмысловых зьменаў у Канстытуцыі, яны дамагаюцца ад уладаў вызваленьня Міхаіла Марыніча і Валерыя Леванеўскага, задавальненьня патрабаваньняў дэпутатаў Фралова, Скрабца і Парфяновіча ў справе дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.