Дзяжурны службы бясьпекі прэзыдэнта заявіў, што ахова ня будзе перашкаджаць галадоўнікам

Апэратыўны дзяжурны службы бясьпекі прэзыдэнта, які не назваў свайго прозьвішча, заявіў нашаму карэспандэнту, што ахова ня будзе ўмешвацца ў галадоўку дэпутатаў. Паводле афіцэра, пытаньнямі галадоўкі займаецца кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў. “Задача нашай службы – гарантаваць бясьпеку, а ўмешвацца ўва ўнутраныя справы парлямэнту мы не зьбіраемся”, – сказаў дзяжурны службы бясьпекі. Аднак ён адмовіўся адказаць, чаму ў палату прадстаўнікоў сёньня не пускалі акрэдытаваных там журналістаў.