Ад басьнійскіх сэрбаў патрабуюць выдаць злачынцаў

БАНЯ ЛУКА Галоўны пракурор міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі Карла Дэль Понтэ запатрабавала ад лідэраў басьнійскіх сэрбаў перадаць міжнароднаму правасудьдзю ваеных злачынцаў. Сёньня пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Дэль Понтэ заявіла, што з прычыны нежаданьня кіраўніцтва рэспублікі супрацоўнічаць з гааскім трыбуналам, яна ператварылася ў сховішча для асобаў, якія ратуюцца ад правасудьдзя.