Вялікабрытанія павялічвае вайсковую прысутнасьць у Іраку

f
ЛЁНДАН. Міністар абароны Вялікабрытаніі Джэф Гун паведаміў пра адпраўку ў Ірак яшчэ 370 брытанскіх вайскоўцаў. Міністар заявіў пра гэта падчас выступу ў парлямэнце. У выніку брытанскі кантынгент у Іраку павялічыцца да 8900 вайскоўцаў. Павелічэньне вайсковай прысутнасьці Гун патлумачыў нестабільнай сытуацыяй у Іраку.