Дамоўленасьці на газавых перамовах дасягнутыя?

Радыё Свабода Крыніцы ў беларускай дэлегацыі паведамілі пра дамоўленасьць па ўсіх прынцыповых пытаньнях на перамовах у "Газпроме" адносна паставак газу.
Зазначаецца, што дакумэнты рыхтуюцца да падпісаньня яшчэ сёньня. Пацьвярджэньня з расейскага боку пакуль няма, у "Газпроме" сьцьвярджаюць, што сытуацыя не памянялася.