У.Сямашка ў “Газпроме”, але вынікаў пакуль няма

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сказаў, што беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка знаходзіцца ў “Газпроме”, аднак вынікаў у перамовах пакуль няма.
Адносна заявы спадара Сямашкі, што бакі быццам дамовіліся аб цане на газ для Беларусі ў памеры 100 даляраў за тысячу кубамэтраў, спадар Купрыянаў заявіў, што пакуль пра гэта гаварыць рана.

Паводле Сяргея Купрыянава, "першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка назваў вельмі многа лічбаў, аднак пра дамоўленасьці можна казаць толькі тады, калі мы падпішам кантракты. Па-другое, мы не пацьвярджаем тое, што мы дамовіліся”.