У Маскве працягваюцца газавыя перамовы

Радыё Свабода У Маскве працягваюцца перамовы “Газпрому” з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам пра пастаўкі газу ў 2007 годзе.
Раніцай афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сказаў, што пакуль бакі не дасягнулі дамоўленасьці пра пастаўкі газу ў Беларусь. Учора да гадзіны ночы вяліся тэлефонныя размовы і абмен факсамі, аднак дамовіцца не ўдалося.

Беларускі віцэ-прэм’ер цяпер знаходзіцца ў офісе “Газпрому”.

Сяргей Купрыянаў нагадаў, што “Газпром” прапануе Беларусі купляць газ па цане ў 105 даляраў за тысячу кубамэтраў.