А.Лукашэнка: Беларусь ня будзе лавіць нэлегалаў

Радыё Свабода Падчас знаходжаньня ў Жлобіне кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў журналістам рашэньне Эўразьвязу аб пазбаўленьне краіны гандлёвых прэфэрэнцый.
Ён заявіў, што спакойна ставіцца да гэтага рашэньня Эўразьвязу. Маўляў, беларусы людзі моцныя і перажывуць. “І ў зямлянкі мы таксама ня пойдзем, не хвалюйцеся”, — сказаў А.Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што на беларускай мяжы стрымлівалі больш за 100 тысяч нэлегалаў, якія знаходзіліся “на старце”, каб пранікнуць у Заходнюю Эўропу. Спадар Лукашэнка заявіў, што з 1 студзеня гэтага больш ня будзе. “Мы нікога лавіць тут ня будзем —няхай ловяць самі”, — сказаў А.Лукашэнка.”