С.Маркаў: “Разнапраўныя суб’екты хочуць стварыць адзіную дзяржаву”

Радыё Свабода Дырэктар расейскага Інстытуту палітычных дасьледаваньняў Сяргей Маркаў у інтэрвію “Свабодзе” называе выказваньні намесьніка кіраўніка беларускага ўраду Ўладзімера Сямашкі пра беларуска-расейскія дачыненьні “жорсткай рэакцыяй Менску на жорсткую пазыцыю Масквы”.
(Маркаў: ) “Мы бачым, як цяжка даюцца інтэграцыйныя праекты, калі ў іх няма поўнага палітычнага дамінаваньня аднаго з бакоў. У існасьці, Беларусь і Расея імкнуцца стварыць адзіную дзяржаву й адзіную эканамічную прастору — хутчэй як суб’екты разнапраўныя. А гэта вельмі складаны шлях. Вось, калі б Расея дамінавала ў гэтым саюзе, дык яна, канечне, ужо б гэтую праблему вырашыла. А цяпер узгадніць інтарэсы, калі кожнаму падаецца, што менавіта ён мае больш правоў, што менавіта ягоны ўнёсак большы, вельмі складана".