Радыё Свабода Клецкі раённы суд сёньня задаволіў скаргу моладзевай актывісткі Іны Кебікавай аб аднаўленьні на працы настаўніцай Грыцэвіцкай сярэдняй школы.
Яна была звольненая на пачатку лістапада адміністрацыяй школы і Клецкім райана за прагул. Суд прызнаў, што пры звальненьні маладога спэцыяліста (Іна сёлета скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка) было парушанае заканадаўства – не было згоды прафсаюзнага камітэту.