Расейцы хочуць мець кантрольны пакет акцый “Белзьнешэканомбанка”

Радыё Свабода Расейскі “Внешэкономбанк” мае намер павялічыць долю ўдзелу ў статутным капітале “Белзьнешэканомбанка” да памеру кантрольнага пакету акцый. Пра гэта паведаміў старшыня расейскага банку Ўладзімір Дзьмітрыеў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
“У нас сапраўды сур’ёзныя намеры ў пашырэньні памераў удзелу ў банкаўскай сыстэме Беларусі”, заявіў Уладзімір Дзьмітрыеў.