Выкладчык судзіцца за аднаўленьне на працы

Радыё Свабода Былы выкладчык Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага унівэрсытэту Юрась Бачышча праз суд дамагаецца, каб яго аднавілі на працы. Ён таксама патрабуе, каб у працоўнай кніжцы скасавалі папярэдні запіс пра звальненьне. Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягнуцца паседжаньні па гэтай справе.
На прэзыдэнцкіх выбараў Ю.Бачышча быў незалежным назіральнікам.

23 сакавіка яго звольнілі з унівэрсытэту з фармулёўкай "за амаральныя паводзіны, несумяшчальныя з выкладчыцкай дзейнасьцю". Абвінавачаньні грунтаваліся на дакладной запісцы аднаго са студэнтаў. Аднак пазьней пададзеныя ў лісьце факты не пацьвердзіліся.

Юрась Бачышча паведаміў, што яго зьвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў сярод студэнтаў дыск з палітычнымі мультфільмамі. Паводле заключэньня пракуратуры, гэтыя мультфільмы абражаюць Аляксандра Лукашэнку.

Студэнты пэдагагічнага ўнівэрсытэту прынесьлі ў суд 146 подпісаў з патрабаваньнем аднавіць на працы выкладчыка.