А.Лукашэнка прыняў кіраўніка праўладнага СПБ М.Чаргінца

Радыё Свабода Сёньня Аляксандр Лукашэнка прыняў кіраўніка праўладнага Саюза пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. У часе гутаркі кіраўнік дзяржавы заявіў, што гатовы падтрымліваць пісьменьнікаў, “якія працуюць у інтарэсах свайго народа і прымаюць вялікі ўдзел у фармаваньні маральных каштоўнасьцяў у моладзі”.
Паводле яго, “важна, каб пісьменьнікі працавалі, першым чынам, у інтарэсах свайго народа, дапамагалі падвышаць узровень адукацыі, культуры і мастацтва ў краіне”.

Чаргінец паінфармаваў Лукашэнку аб зьезьдзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які мае быць 22-23 сьнежня.